Паляўнічыя мініяцюры

Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:11 pm

РУСАЧОК

Гэтую цікавую гісторыю са свайго дзяцінства, паведаў мой даўні сябар, з якім мы палявалі многія годы і асабліва зблізіліся ў апошні час перад выйсцем на пенсію.
Чалавек высокай культуры, адукаваны, ён ніколі не брыдкасловіў, прытрымліваўся традыцый і этыкі палявання.
І заўсёды, ўспамінаючы выпадкі з паляўнічага жыцця, ён з такой любоўю і павагай гаварыў аб лясных насельнікаў, што нельга было яго не заслухацца.
Падлеткамі, ён з сябрамі, знайшоў зайчанят. Дасталося і Яшку з братамі адно зайчанё.
Гэты шэры камячок стаў любімцай сям’і. З усмешкай хлапчукі назіралі, як ён хлябтаў з міскі малако, аблізваўся і ўтоліўжы голад, з задавальненнем насіўся па хаце.
А калі падрос, то заскочыўшы на ложак, хаваўся пад коўдру. Іншы раз цапнуўшы зубамі за палец на назе каго-небудзь з братоў, ён даваў дзёру, запрашаючы дагнаць і пагуляць з ім.
Зрэдку можна было знайсці яго цукерынкі-какашкі на канапе, але іх маці не злавалася за гэта, ведаючы, якое задавальненне ён дастаўляе дзецям.
За некалькі месяцаў ён ператварыўся ў дарослага зайца і аднойчы, калі на падворак забег суседскі сабака, русак насіўся вакол таго, выконваў нейкія піруэты, скакаў праз яго, цешыўся бы малое дзіцятка.
Ён меў вольны лад жыцця: любіў ласавацца прысмакамі ў агародзе, ляжаць у цяньку, расцягнуўшыся на траўцы, але на ночку заўсёды забіраўся ў падпечак, дзе меўся пясок.
Гэта быў яго спальны пакой. Аднойчы, уладкаваўшыся спаць, яны забылі пра русака.
А той, заскочыўшы на калодку, такі ўстроіў грукат у дзверы пярэднімі лапамі, нібы той барабаншчык, што прыйшлося пусціць у хату. Як-ніяк, член сям’і. Мае на гэта законнае права.
На жаль, яго знайшлі пад вечар у разоры сярод бульбы бездыханым.
Невядомая хвароба забрала русачка, пазбавіў дзяцей вясёлага сябра.

Мікола Шаўчук (Дзед Бекас)
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:13 pm

Паляўнічы-каратыст

Адзін з паляўнічых, моцнага целаскладу мужык, участковы міліцыянт, параніў зайца, і каб хутчэй пазбавіць таго пакут, ухапіў за заднія лапы яшчэ дрыгаюшчага русака, падняў і рабром далоні паспрабаваў нанесці таму удар за вушамі.
Але заяц адхіліў галаву і ўдар прыйшоўся па шыі ганчака, які праявіў цікавасць да даўгавухага і падсунуў сваю галаву.
Удар быў настолькі моцным, што ганчак зваліўся на зямлю і пачаў дрыгаць нагамі, нібы той заяц.
Праз нейкі час адыйшоўшы, панура сунуўся за паляўнічымі. Яму ўжо было не да палявання, не да гону.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:14 pm

Заяц-шапка

Заўзяты паляўнічы, чалавек сталага ўзросту стаіць на ўскрайку лесу і паглядвае на зрэдку заросшую хмызам канаўку.
Падымае дубальтоўку і штосьці старанна выцэльвае.
У гэты час з лесу з’яўляецца яго кампаньён, якому ён і паказвае на мішэнь, якая то з’яўляецца, то знікае на заснежаным полі.
”Стой!”-прагучаў крык здзіўленага калегі -“гэта ж Слава.”
І сапраўды, на канаве па лёдзе то ішоў, то коўзаўся малады паляўнічы ў заячай шапцы.
І толькі ўважлівасць аднаго з паляўнічых прыдухіліла трагедыю.
А малады паляўнічы, прыйшоўшы дахаты, закінуў падалей сваю заячую шапку і вось ужо болей 30 год удала палюе.

Высновы: невыкананне правіл тэхнікі бяспекі-забарона стральбы па няясна бачнай цэлі, магло забраць чалавечае жыццё.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:16 pm

Мужчынскае шчасце

Паляўнічы павольна рухаецца ў загонцы па заснежаным лесе.
Нечакана шлях перагарадзіла маладая бярозка, якая нахілілася і сваёю верхавінай умерзла ў снег.
Загоншчык, замест таго каб абмінуць перашкоду, вырашае пераступіць і нечакана чапляе падэшвай бота.
Верхавіна бярозы вырываецца з слядова-снежнага плена і б’е паляўнічага паміж ног.
ой ад болю крычыць і, схапіўшыся за прамежнасць, падае ў снег, робячыся бездапаможным, не боездольным.
Адыйшоўшы ад болю, ужо з асцярожнасцю, працягвае сваю загонную справу.
Усё абыйшлося, калі жонка да гэтага часу з хаты не выгнала, значыць добра выконвае свае сямейныя абавязкі.
Паляўнічыя! Будзьце уважлівы, і не толькі на паляванні.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:17 pm

Патэцыяльны тапельца

Паляўнічыя з лодкі высаджваюцца на масткі, якія змайстраваны ў чароце, ў затопленых картах.
Падняўшы стрэльбы ўгору, паказваюць адзін аднаму сваё месцазнаходжанне, каб прыдухіліць стральбу ў небяспечных напрамках.
Але знаходзіцца шустрак, які палюючы самастойна, залазіць у карт у гумовым касцюме і адкрывае стральбу па плаваючых лысухах.
Адзін з паляўнічых, чуючы шалясценне шроту па чароту, падае на дно фанернай лодкі, і ўжо адтуль чуецца яго ўсхваляваны гучны голас: ”Ідыёт! Ты што робіш? Утаплю”.
Пасля гэтага крыку стральба спыняецца і у адказ чуюцца словы апраўдання вінаватага.
І ў гэтым выпадку невыкананне правіл тэхнікі бяспекі магло прывесці да трагедыі, што ужо неаднаразова адбывалася на паляваннях у аналагічных абставінах.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:19 pm

Беражыце нос

Жнівень. Адкрыта паляванне на качак. Два маладых паляўнічых рухаюцца ўздоўж канавы.
Побач круціцца ганчак (у той час гэта не забаранялася правіламі).
Нечакана сабака знікае ў канаве, чуецца яго брэх і спробы разрыць уваход у нару.
Адзін з паляўнічых спрабуе зазірнуць у некалькіх метрах ад сабакі ў яшчэ адзін ход.
У гэты час з нары вылятае ліса.
Адбываецца сустрэча твара чалавека і морды звера, і ніякая сіла ўжо не можа прыпыніць рыжую, якая пралятае над галавою паляўнічага, адштурхоўваецца ад яго спіны і імчыцца ў поле.
І наўздагон атрымлівае порцыю качынага шроту, які закідвае лісу, але не наносіць ёй вялікай шкоды і яна знікае ў хмызняку.
Паляўнічага кінула ў пот.

Высновы: не суньце нос куды вас не просяць, а то дома жонка не пазнае, калі звер яго адхопіць.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:20 pm

Разявакі

Выбраўшыся з балота, паляўнічыя вырашаюць пераехаць у другое месца.
Разрадзіў стрэльбы, уладкоўваюцца ў машыну. Падскокваючы па разбітай дарозе ”Козлік” рушыў па дамбе.
Праз нейкі кіламетр кіроўца рэзка тармозіць, выскоквае з машыны і на здзіўленыя погляды калег адказвае, што стрэльбу паклаў на тэнт машыны і недзе згубіў на дарозе.
На вузенькай дамбе машына развярнулася ў імгненне і паляцела ў адваротным напрамку з такой хуткасцю, быццам удзельнічалі ў аўтаралі Дакар – Парыж.
І паспелі своечасова, угледзеў вертыкалку на дарозе.
Да гэтага месца на веласіпедзе пад’язджаў ужо нейкі мужык.

Хлопцы! Думайце трошкі на паляванні, зусім ужо не расслабляйцеся.

Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:23 pm

Браканьерства-зло

Брыгада паляўнічых добра пабраканьернічала.
Толькі ў адной загонцы- адстралялі пяць казуль. Ссунулі іх у адно месца, аблупілі, падзялілі на ўсіх.
На матацыклах рушылі дахаты.
Ад’ехаўшы кіламетраў з дзесяць, адзін з паляўнічых рэзка развярнуў свой матацыкл і паехаў назад, не звяртаючы ўвагі на крыкі і маханне рукамі калег.
Але бачучы ў люстэрка, што ўсе паляўнічыя спешыліся і сабраліся ў кучу, затармазіў і з напужаным тварам пад’ехаўшы да іх, вымавіў: “Я стрэльбу пакінуў там, дзе разбіралі дзічыну”.
Уся кампанія зарагатала. Потым з каляскі аднаго з матацыклаў дасталі яго зброю.
І паляўнічаму стала так сорамна і за забытую стрэльбу, і за браканьерства, і за свой страх.

Высновы: нельга браканьернічать, здзеквацца з прыроды, быць сквапным. Тады на душы будзе лёгка і спакойна.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:24 pm

Пётра

Калі адзін з паляўнічых завітаў да маці ў госці у вёску,якая месцілася на мяжы Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў, то застаў старую ў роспачы.
Толькі што на поплавы паляўнічыя адстралялі і забралі свойскіх качак, і іх машына рушыла ў бок суседняга раёна.
Пётра ляцеў на матацыкле, бы на крылах.
І калі пачаў ужо даганяць браканьераў, то з машыны паляцелі качкі.
Эх, не ведаеце вы Пётру.
Калі б у яго руках была стрэльба,то ён усіх вас пастроіў у шарэнгу, у тым ліку і былога дырэктара соладавага завода.
А менавіта гэта была яго кампанія.

Паляўнічыя! Рабіце высновы самі.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Паляўнічыя мініяцюры

Сообщение admin » Чт май 09, 2013 5:27 pm

Паядынак

Дырэктар паляўнічай гаспадаркі праводзіў адно з апошніх паляванняў на дзіка.
Ішоў час, трэба было выконваць план па адстрэлу капытных, закрываць ліцэнзіі.
Паляўнічыя па нумарах пастаўлены, звер у ўгоддзях маецца, надзейная лайка побач і ён упэўнена рушыў у загонку.
І неўзабаве ў зімовым лесе закіпела мелодыя гону, улівая порцыі адрэналіну сцішыўшымся, застыўшым, нібы вартавыя, паляўнічым.
Яны сустрэліся ў лазняку на лёдзе.
Раз’юшаны вепр зразумеў, што ад яго так проста не адбіцца.
І ён заняў абарону, рыхтуючыся, да свайго апошняга бою.
Яго вочы бліскалі маланкай, нібы бураўчыкам свідравалі вяртлявую лайку, шчацінне на карку тырчала дыбам, шаблі-іклы былі гатовы разнесці любога ворага на кавалкі.
Яго рашучы выгляд мог спужаць каго заўгодна, але не вопытнага сабаку. Колькі разоў у сваім жыцці ён уступаў у бойку з такім магутным зверам, як дзік, і амаль заўсёды атрымліваў перамогу.
І ў гэтым яму памагаў трапны стрэл яго сябра-паляўнічага.
Потым яны ўжо разам разглядалі здабыты трафей.
Сабака тузаў адоленага звера за пахвіну, кудысьці цягнуў, абнюхвала, лізаў кропелькі цёмнай крыві. А ён разглядваў іклы, месца, куды трапіла куля, ацэньваў вагу. Яны былі ўдзячны адзін аднаму за атрыманае задавальненне.

На гэты раз ўсё было іначай. Лайка сваім нястрымным брэхам клікала паляўнічых на дапамогу.
Разумела,што ёй не справіцца з такім волатам. Слізкі лёд не даваў магчымасці выконваць задуманыя манеўры.
Егеры, якія падбеглі, марудзілі час, баючыся падыйсці бліжэй, дапамагчы сабаку, хаця і была такая магчымасць.
У іх дрыжалі каленкі, трасліся рукі. А навошта ім рызыкаваць з-за сабакі начальніка?
Свая сарочка бліжэй да цела.

Сякач заняў добрую пазіцыю, выбраў момант, упёршыся капытамі ў замёрзшы ў лёдзе лазняк, і пайшоў у атаку.
А сабака не мог ні адбегчы, ні адскочыць-лапы распаўзаліся на слізкім лёдзе. Колькі ўжо было такіх атак, але гэтая зхастала лайку знянацку. Удар быў страшэнны: трашчалі рэбры, лёд пакрыўся крывёю, на лазняку віселі кішкі(вантробы).
Калі прыбег гаспадар сабакі, ўсё было скончана-вепр застрэлены.
Яшчэ жывую, цяжка дыхаючую сабаку, ён выносіў па лёдзе з лазняку на руках. Слезы беглі і беглі з вачэй.

І калі ён звярнуўся да егераў з пытаннем:”Чаму вы не дапамаглі ёй?” – тыя, хаваючы вочы, са страхам адказвалі:”А што мы, а што мы?” Некаторыя з іх яшчэ і былі задаволены такім вынікам.

Дырэктар быў да іх вельмі патрабавальным ў выкананні службовых абавязкаў.
Чалавечая баязлівасць, нікчэмнасць, збег абставін загубілі байца, адданага чацвералапага сябра.

Мікола Шаўчук (Дзед Бекас)

Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

След.

Вернуться в Беларускi ганчак

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0