Н.А.Ш. -- "дед Бекас"

Все, что создано своими руками

Re: Н.А.Ш. -- "дед Бекас"

Сообщение larisakozak » Вт окт 16, 2012 1:00 pm

Изображение
Изображение

---
Нет полей раздольней наших.
Зайцев наших нет быстрей.
И на свете нет собаки
Русской псовой красивей.
Аватара пользователя
larisakozak
 
Сообщения: 9214
Зарегистрирован: Пн мар 28, 2011 3:54 pm
Откуда: Minsk= Republic Belarus
Репутация: 24
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Н.А.Ш. -- "дед Бекас"

Сообщение admin » Пн окт 22, 2012 4:01 pm

ШАНОЎНЫ ЧЫТАЧ!

Цяжкая невылечная хвароба загнала мяне ў клець на сёмым дзесятку жыцця. Ложак дамашні, ложак бальнічны і амаль ніякага прасвету.
А гэта так цяжка чалавеку вольнаму, свабоднаму, які ўсё жыццё быў у згодзе з прыродай, разумеў і зберагаў яе.
Колькі было празрыстых досвіткаў і малінавых захадаў сонца і не пералічыць.
Жыццё ўжо набліжаецца да скону і на схіле дзен так хочацца акунуцца ў атмасферу, таго былога жыцця, узгадаць шчаслівыя хвіліны мінулага.
У апошні раз з абласной лякарні дахаты я ляцеў на крылах.
Вось ужо тыдзень, як кудысьці знікла хвароба. І калі раней у мяне, дзеда Бекаса, былі падрэзаны крылы, то надвячоркам нядзельнага дня, яны адраслі і неслі мяне да сяброў, дзяцей і ўнукаў, любай жонкі, старэнькай маці.
Залатая восень – цудоўная пара для людзей, улюблённых у прыроду.
Заўтра, у панядзелак, будзе 63 гады як анёл прынес мяне на зямлю. Пасля двухгадовага змагання з хваробай зноў адчуў сябе мужчынай.
Зранку атрымаў дзесяткі віншавальных тэлефанаванняў ад сяброў і родных людзей з розных куточкаў Беларусі.
Чакаў вечара, каб пры запаленых свечках сказаць словы падзякі сваёй жонцы за яе дабрату, клопат, выказаць свае пачуцці.
Але ў поўдзень хвароба сваімі кіпцюрамі зноў накінулася на мяне, ламала, круціла цела, не давала дыхаць, падняцца з ложка.
І толькі аловак у руках і звышэмацыянальнае хваляванне дазволілі да канца дня выкласці на паперу тыя словы, якія я хацеў выказаць сваёй жонцы ў гэты вечар.
Прашу вашага разумення.
Аўтар.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Н.А.Ш. -- "дед Бекас"

Сообщение admin » Пн окт 22, 2012 4:04 pm

Табе, мая жоначка.

КАХАННЕ

З ёю упершыню ён сустрэўся улетку, надвячоркам, яшчэ падлеткам.
Яна павольна несла сябе ў праменнях чырвонага, сядаючага за небакрай сонца.
Сэрца хлопца стала біцца цішэй, быццам яго стук мог пашкодзіць гэтай палескай рачулцы.
Доўга разглядваў, не рашаючыся падысці бліжэй з-за яе багністых берагоў, абмежаваных цемна-зяленым зараснікам балотнай травы.
Тая сустрэча пакінула ў душы не, не хваляванне, а нейкую спагаду, спакой.
Да гэтага часу ён ніколі не бачыў сапраўднай ракі, за выключэннем той канаўкі, што бегла за іх вескай.
I першую сустрэчу з Ясельдай ён так і не зразумеў , нават трошкі спужаўся.
Пры другім спатканні, стоячы на невысокім драўляным мастку праз раку, углядваўся ў яе цемную ваду, быццам ў дзявочыя вочы, спрабаваў зразумець: якая яна, куды бяжыць, аб чым марыць?
Але і гэтае спатканне так і засталося для іх нявызначаным.
Прайшло колькі год.
Ён ужо скончыў вайсковую службу, інстытут фізкультуры і вярнуўся на працу ў сваё мястэчка моцным, прыгожым хлопцам.
Сумеў прыдбаць сына і дачку ад любай жанчыны, але чагосьці яму не хапала ў жыцці.
А чаго ён і сам не мог зразумець.
І ўжо наступнае спатканне з рачулкай стала лесавызначальным.
Спакойныя, сардэчныя адносіны перараслі ў каханне, якое было ўзаемным.
Яны ўжо не маглі існаваць адзін без аднаго.
І ва ўсім гэтым, верагодна, была павінна яго страсць да палявання, да якога незнарок прыахвоцілі сябры.
Дачакаўшыся заканчэння рабочага тыдня, ён прыхопліваў стрэльбу з патронамі, нейкія прысмакі і разам з сябрамі хутчэй да любай дзяўчыны-рачулкі.
Падышоўшы да яе, ён ціха казаў: “Вітаю! Гэта я”. Яна непрыкметна запавольвала свой бег, з радаснай усмешкай, апусціўшы вейкі, баялася ад хвалявання падняць свае цемныя вочы.
Ах! Як яна чакала яго!
Як сумавала без любага! Колькі ў яе назапасілась пяшчоты за гэты час разлукі!
І калі ён, хаваючыся ад спякоты дня, кідаўся ў яе халаднаватую ваду, яна абхоплівала яго ладнае, маладое цела, кружыла, віравала, балавала, доўга не хацела адпускаць, зноў і зноў застаўляла вяртацца ў яе абдымкі.
Калі іх першыя пачуцці былі прыцішаны, дазваляла яму выйсці на бераг.
Кропелькі вады на яго прыгожым, мускулістым целе зіхацелі ў праменнях сонца.
Ён па ранейшаму хваляваўся ад сустрэчы, ад абдымкаў дзяўчыны-паляшучкі.
А яна любавалася ім.
Кожная кропелька яе цела хацела гэтага юнака-мужчыну.
Яна не саромілася гэтага. І ў гэтыя імгненні ўся належыла яму…
Сонейка, якое цэлы дзень грэла, давала жыцце ўсяму жывому, надвячоркам чырванела, сцішая спякоту, і нібы стаміўшыся, як тая матуля, якая ўвесь дзень клапацілася аб сваіх дзецях і прысеўшая ў задуменні на прызьбу сваёй хаты, клала на калені свае спрацаваныя рукі-праменні і няспешна хавалася за небакраем.
А наша рачушка ведала, што будзе вечар, надыдзе ночка, якая сваёй цемнай коўдрай накрые яе са сваім каханым, схавае ад чужых вачэй. І толькі зорнае неба стане сведкам іх кахання.
Як і ўсе жанчыны перад спатканнем, яна прыхарошвалась, круцілась, гледзячы карымі вачыма ў нябеснае люстэрка.
Пад ветрыкам расчэсвала свае валасы-чароцінкі, падфарбоўвала зяленкаватыя губы ўздоўж берагоў.
Накінуўшы на сябе вячэрнюю хусцінку белага туману, чакала спаткання, дотыку яго ласкавых рук, яго голасу, адчувала спакой і лагоду, вернасць гэтага хлопца-палешука.
А ён з сябрамі каля вогнішча частаваўся юшкай, смяяўся, часам ўслухваючыся ў цішыню.
Ведаў, што яго рачулка тут, паблізу, чакае яго, каб пагаманіць аб сваіх справах, ціхім шэптам на вушка паведаміць, як яна без яго сумавала. Пакінуўшы сяброў і падышоўшы да любай, хлопец акунаў рукі ў яе цеплае паддатлівае цела, пагладжваў яе грудзі, шыю, плечы, абхватваў тонкі стан.
А яна моўчкі лашчылась, хілілась да яго, не спрабавала ні вырвацца, ні збегчы.
Час прыпыняўся…
Набраўшы ў далоні яе вады, ён паднасіў да твару і умываючыся цалаваў яе вільготныя вусны.
Яна не супраціўлялася, была ўся ва ўладзе закаханага хлопца.
А той з замілаваннем паглядваў на водбліскі начнога агню і зорачак, якія спусціліся з цемнага неба да іх і пакрылі вясельнае плацце рачулкі.
Зоркі зайздросцілі іх гульням, каханню, іншы час злуючыся, раўніва мігацелі.
Але дзяўчына і хлопец гэтага не заўважалі.
Нават водар начнога халадка іх не стрымліваў.
Яны былі адны: Чалавек і Прырода і разумелі, што знітаваны паміж сабою назаўседы.
І ўжо ўладкаваўшыся i прыцішыўшыся ў палатцы, ён ляжаў з адкрытымі вачыма, ловячы гаснучыя крылы агню на палатцы, які ніяк не хацеў супакойвацца, напамінаючы сваімі вугельчыкамі-вочыкамі, што яму аднаму няўтульна, сумна, запрашаючы яшчэ пасядзець, пагаманіць ля яго , а ён сваім цяплом і гаваркім патрэскваннем ім будзе вельмі ўдзячны.
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Н.А.Ш. -- "дед Бекас"

Сообщение admin » Вт ноя 20, 2012 4:20 pm

Яблачны спас.


Існуе такая прымаўка, што двойчы нельга ўвайсці ў адну і тую ж раку.
Але на мой погляд, гэта магчыма ў думках.
Чалавечае жыцце, як дунавенне ветрыка – прабег і сцішыўся. І настаў час, калі на ўспамін прыходзяць пражытыя гады і заглядвая ў іх глыбіню, пражываеш іх яшчэ раз.
Учашчана б’ецца сэрца, калі згадваеш свой першы пацалунак, перамогу ў бойцы з хлопцамі ў юнацкія гады, ўдалае паляванне ці нешта адметнае іншае.
Але сёння мне прыйшоў на ўспамін яблычны спас.Усе сваякі з усхваляваннем чакалі гэтага жнівеньскага свята, каб закупіцца рознымі прысмакамі і адправіцца ў вёску Гутава, што месціцца ў паўтара дзесятка кіламетраў ад Драгічына, у свой родны прытулак, дзе пражываў мой дзед з бабуляй і дзе многія з нас з’явіліся на Божы свет.
Свежа выгнаная жытнёвая гарэлка – гэта прырагатыва бабулі, якая не вельмі ў гэтай справе давярала дзеду, выбраны пчаліны мёд ды яшчэ з сотамі, смажаныя ў рускай печцы гусі, прывезеныя гасцямі з горада кілбасы, памідоры, селядцы запаўнялі ў вялікім пакоі дзедавай хаты ссунутыя сталы.
І раней , пакуль яшчэ па загаду зверху не спалілі праваслаўную царкву, мы з бацькамі накіроўваліся ў гэты райскі вугалок.
У царкве ішла служба, а пад магутнымі ліпамі побач - гамонка.
З навакольных вёсак з’язджаўся святочна апрануты люд, прадавалі з фурманак грушкі, яблыкі, чамусці болей запамяталіся чырвоныя, выпячаных з цеста зайцаў і мядзведзяў.
Дзецям, юнакам і дзяўчатам, ды я думаю што і дарослым, вельмі да спадобы быў гэты святок.
А мясцовых прайдзісветаў, якія здзейснілі тое злачынства, праз кароткі час не стала.
Зло заўсёды будзе пакарана. Але людзям ад гэтага лягчэй не стала.
І хаця святка ўжо не было, мы па-ранейшаму на яблычны спас цягнуліся на сваю маленькую Радзіму.
Пасля застолля выбіраліся ў садок, а ён быў велічыней з гектар, каб паесці белых, налітых сокам з прыемным смакам папярувак.
Потым расцілалі пад разлапістым дубам на падворку коўдры, па мясцоваму радно, і гаманілі - гаманілі: аб жыцці, палітыцы, калгасным ладзе.
Гэта былі 70-80 гады мінулага стагоддзя.
Няма ўжо дзядулі і бабуль , сышлі з зямнога жыцця многія дзядькі і цёткі, а дзедава хата перавезена ў горад, абкладзена цэглай і служыць ужо новаму пакаленню. Хатку ніхто і не збіраўся перавозіць ў горад, але надта надакучылі старшыня мясцовага сельсавета і санэпідэмстанцыя, якія слалі паперы аб прывядзенні сядзібы ў належны чын.
І без іх напаміну я рэгулярна высякаў падымаючуюся моладзь асінніку, касіў траву, падфарбоўваў вокны, рамантаваў дах.
А сёння не пазнаць гэтыя мясціны. Застаўся закінуты, здзічэлы садок, як напамін тых дзіцячых і юнацкіх гадоў.
У вячэрні час збіраюцца іншы раз мясцовыя трактарысты, каб выпіць чарку - другую гарэлкі. І наведваючы гэтыя мясціны з сябрамі - паляўнічымі, а бліжэйшы лес знаходзіцца непадалёку за садком, на мяне находзіць сум, разуменне, што вырваны карані жыцця з зямлі і гэта аддаецца такім болем.
Сябры глядзяць на мяне , спачуваюць, яны ўсё разумеюць.
І нікому ўжо не патрэбна абкошваць садок, ладзіць плот, сцерагчы і назапашваць на зіму яблыкі.Усё прыйшло ў заняпад.
А колькі такіх сядзіб маецца ў нашай краіне?
Гэта боль многіх сталых людзей.
Губляем свае карані - страчваем і сябе.
Хочацца пакінуць сваім дзецям і ўнукам гэтую невялікую замалёўку пра родны кут, пра яблычны спас.

Мікола Шаўчук ( Дзед Бекас)
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Re: Н.А.Ш. -- "дед Бекас"

Сообщение admin » Вт ноя 20, 2012 4:25 pm

БЯРОЗКА

Яна стаяла пасярод нашага двара высокая, стройная разам са сваімі сяброўкамі.
Улетку давала цянек для гуляючых у двары маладых маці з дзецьмі.
Узімку гойдала пад ветрам свае доўгія, гнуткія галінкі, іншы раз апранала казачную вопратку з інею і непарушна стаяла, нібы той вартавы, ахоўваючы наш дом і спакой яго жыхароў.
А ўвесну выскоквалі з дому жыхары, насупраць вокан якіх яна расла, дзёўбалі сякерай, свідравалі дзіркі, забівалі жалабкі з бляхі, цвікі, каб павесіць ці паставіць бутэлькі.
Папіваючы потым яе сок і пахвальваючы яго салодкі смак, ганарыліся сабою, што апярэдзілі іншых і занялі гэтую бярозку.
І няспешна на працягу гадоў яе забівалі, адымалі жыццё.
Патрэсканая і парубленая ўнізе кара ўжо не зажывала, не зарастала.
У шчыліны забіваўся розны бруд, вільгаць і дрэва пачынала патроху загніваць.
І нікому не было да гэтага справы.
У той час, як сяброўкі яшчэ трымаліся, маладзілісь, то на нашай бярозцы рабілась усё меньш і меньш белай кары-вопраткі, грубелі і сохлі яе галінкі, яна раней за другіх пачынала скідваць сваё восеньскае залацістае адзенне.
Яшчэ ўлетку, паглядваючы на яе, адзначыў для сябе, што яна выглядае ўжо не так прывабна, як яе сяброўкі, нягледзячы на тое, што іх тут пасадзілі ў адзін дзень, у адзін час.
Яна хварэла. Хварэў і я.
З цяжкасцю падымаючыся з ложка, падыходзіў да акна, паглядзець на каштаны і бярозкі, што былі параскідваны ў дворыку. У думках гутарыў з імі аб мінулым, калі яшчэ ўсе мы былі маладымі, вяселымі, бесклопатнымі.
З радасцю чакалі ранку, узыходу сонца, гаворкі прачынаючыхся жыхароў дома.
Сваім шапаценнем дрэвы праводзілі нашых маленькіх дзяцей у садок ці школу, каб увечары з радасцю сустрэць, даць магчымасць пабегаць, пакруціцца вакол іх, пагуляць у даганялкі.
Ужо выраслі нашы дзеці і , прыходзячы адведаць бацькоў, пакідалі ў двары пад нагляд бярозак сваіх дзяцей – нашых унукаў.
Час не стаіць на месцы.
Ен ідзе, бяжыць, ляціць, але ў маладосці мы гэтага не заўважаем.
У гэты лістападаўскі дзень прыехалі рабочыя з бензапілой і на працягу часу ад маёй бярозкі застаўся толькі адзін пянёк. Яе загубілі ў першую чаргу чалавечая сквапнасць, прагнасць урваць, абыякавасць да ўсяго, у тым ліку і да прыроды.
Увесну яна ўжо не заплача сваімі салодкімі слязьмі, не напоіць вясеннім водарам людзей, не нальюцца, не набухнуць бярозавыя почкі, не павітаецца пасля зімовай сцюжы са сваімі сяброўкамі, не дасць цяньку і прытулку чалавеку і птушкам у спякоту.
Стаяў у акна і плакаў, не выціраючы слёзы.
Сёння я згубіў яшчэ аднаго сябра, развітаўся з ім назаўжды. І толькі цешыла думка, што пасля мяне застануцца дзеці і ўнукі, мае нашчадкі і жыцце ніколі не спыніцца.

Мікола Шаўчук (Дзед Бекас)
Дорогу осилит идущий
Аватара пользователя
admin
Site Admin
 
Сообщения: 852
Зарегистрирован: Пн дек 13, 2010 4:29 pm
Репутация: 3
Добавить очко репутацииУбрать очко репутации

Пред.

Вернуться в ТВОРЧЕСТВО

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0